88-гадовы актывіст БНФ абвянчаўся пасля 65 гадоў сумеснага жыцця
Вянчанне Фелікса Уладзіміравіча і Веры Васільеўны Шкірманковых адбылося ў царкве Ляснога, што ў Слаўгарадскім раёне.
![vianczannie.jpg vianczannie.jpg](/img/v1/news/full/vianczannie.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота Сяргея Няроўнага
Пасля 65 гадоў разам, яны пабраліся царкоўным шлюбам. «Цудоўная падзея, цудоўныя людзі!» — напісаў у сваім фэйсбуку Юрась Меляшкевіч.
Фелікс Шкірманкоў нарадзіўся 27 мая 1926 года ў Прапойску (сённяшнім Слаўгарадзе). Ён вэтэран вайны, стаў абаронцам айчыны пятнаццацігадовым падлеткам.
Пасля доўгі час працаваў геолагам на Далёкім Усходзе. Яго вяртанне ў Беларусь супала з бурлівымі падзеямі распаду СССР. Землякі абралі Фелікса Шкірманкова старшынём Слаўгарадскага гарадскога
савета народных дэпутатаў.
Фелікс Шкірманкоў — аўтар некалькі кніг. Сярод яго твораў — успаміны, замалёўкі, абразкі, «ваенныя» і «геалагічныя» апавяданіні, паэтычная
кніга на расійскай мове, кнігі вершаў па-беларуску.
Спадар Шкірманкоў — сябра Партыі БНФ ды Таварыстыва беларускай мовы. У 2005 годзе ён быў найстарэйшым дэлегатам Кангрэса дэмакратычных сілаў Беларусі.
Ён даўні падпісчык ды аўтар «Народнай волі», «Нашай Нівы», а яшчэ раней — «Свабоды».
nn.by