Абарона Марыі Калеснікавай падала скаргу ў СК на пастанову аб прыцягненні яе ў якасці абвінавачанай

Пра гэта паведамляе tut.by са спасылкай на афіцыйны тэлеграм-канал Віктара Бабарыкі.

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Адвакаты паказваюць, што абвінавачанне не канкрэтнае, не змяшчае неабходных, прадугледжаных законам, звестак, што не дазваляе Марыі ажыццяўляць сваю абарону.
Следчы камітэт павінен даць адказ на працягу 10 дзён.
Калеснікаву абвінавачваюць па ч. 3 арт. 361 КК («Заклікі да дзеянняў, якія шкодзяць нацбяспецы»), ч. 1 арт. 357 КК («Змова з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам») і ч. 1 арт. 361-1 КК («Стварэнне і кіраўніцтва экстрэмісцкім фарміраваннем»). Ёй пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі.
Адрас для лістоў Марыі Калеснікавай: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2.