Панішчылі ды абрабавалі варшаўскую кватэру дырэктаркі каналу “Белсат Агнешкі Рамашэўскай.
Невядомыя злачынцы папсавалі маёмасць. На думку Агнешкі Рамашэўскай, да звычайнага крадзяжу гэта не падобна. Дзверы ў кватэру злачынцы адчынілі прафесійнымі адмычкамі. Беспарадак пакінулі ва ўсіх
пакоях без выключэння. Паўсюль — параскіданыя рэчы, кнігі, паперы. Са словаў паліцыі, усё рабілі ў пальчатках, бо адбіткаў пальцаў не знайшлі. Пры гэтым забралі найбольш танныя рэчы, а
даражэйшыя — тэхніка, сямейнае срэбра, мабільныя тэлефоны — засталіся некранутымі. Усе ж скрадзеныя рэчы (3 залатыя ланцужкі ды некалькі срэбных пярсцёнкаў), як цвердзіць Агнешка
Рамашэўская, не былі схаваныя, іх не трэба было шукаць ва ўсёй кватэры. На кухні злачынцы разаслалі кашулю з надпісам “Небяспека: журналіст на працы. Паліцыя, як і Агнешка
Рамашэўская мяркуюць, што, магчыма, гэта крадзеж. Аднак не выключана, што здарэнне магло адбыцца на замову беларускіх спецслужбаў, якія неаднаразова пераследавалі журналістаў і працаўнікоў
тэлеканалу.
Барыс ЖАЎТКОЎ