Абскарджана рашэнне аб забароне беларускага нацыянальнага сцяга ў Польшчы
Беларускі заўзятар Ігар Шчэкарэвіч накіраваў апеляцыю ў польскую пракуратуру на яе рашэнне аб недапушчэнні на спартыўных мерапрыемствах у Польшчы беларускага нацыянальнага сцяга.
Беларускі заўзятар Ігар Шчэкарэвіч накіраваў апеляцыю ў польскую пракуратуру на яе рашэнне аб недапушчэнні на спартыўных мерапрыемствах у Польшчы беларускага нацыянальнага сцяга.
Шчэкарэвіч:"Накіравана апеляцыя на рашэнне пракуратуры. Дапамаглі мне ў гэтым Андрэй Жукавец і ўкраінскі Цэнтр "Супрацоўніцтва без межаў". Але не думаю, што польская
пракуратура прызнае сваю памылку і станоўча разгледзіць маю апеляцыю. Аднак я гатовы прайсці ўсе магчымыя інстанцыі ў тым ліку і судовыя, для таго каб адстаяць права беларусаў заўзець у Польшчы пад
сваімі нацыянальнымі сцягамі".
Польская пракуратура прызнала недапушчальным ужыванне на спартыўных мерапрыемствах у Польшчы беларускага нацыянальнага сцяга. Гэта вынікае з адказу на заяву пра ўчыненне злачынства адносна групы
беларускіх баскетбольных заўзятараў на матчы Беларусь-Літва ў польскім Быдгашчы.
Інцыдэнт здарыўся 25 чэрвеня 2011 году на матчы Беларусь-Літва чэмпіянату Еўропы па баскетболе сярод жанчын у польскім Быдгашчы. Ахова стадыёну, дзе праходзіла гульня, спярша перашкаджалі
групе беларускіх заўзятараў ужываць бел-чырвона-белыя сцягі, а пасля з ужываннем сілы выдаліла беларусаў са стадыёну.
P.S Кантакт да Ігара Шчэкарэвіча: +48 500 383 480
Прэс-служба Цэнтра "Супрацоўніцтва без межаў"