Абвінавачванне просіць для палітвязня Ягора Дуднікава 11 гадоў зняволення
Для палітзняволенага расіяніна Ягора Дуднікава пракурор запытаў 11 гадоў калоніі. Суд праходзіць у
закрытым рэжыме.
Грамадзяніна Расіі Ягора Дуднікава, які агучваў ролікі, абвінавачваюць паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса — ч. 3 арт. 130 («Распальванне варожасці») і ч. 3 арт. 361 («Заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі»).
«Ягор у шоку», — перадае ВВС словы відавочцы.
Суддзя пайшоў у дарадчы пакой для вынясення прысуду, які будзе абвешчаны бліжэйшым часам.