Палітвязень Дзмітрый Янкоўскі выйшаў на волю. Ён цалкам адбыў пакаранне
Пра вызваленне палітычнага зняволенага паведаміла «Вясна».
Дзмітрый Янкоўскі — жыхар Жодзіна. Палітвязень быў відавочцам інцыдэнту ў горадзе ў верасні мінулага года, калі міліцыянт так ударыў па твары жанчыну, што яна ўпала. Дзмітрый заступіўся за жанчыну, і ў дачыненні да яго завялі крымінальную справу за гвалт над міліцыянтам (арт. 364 КК).
У выніку Янкоўскага асудзілі на 1 год пазбаўлення волі ў
калоніі агульнага рэжыму. Пакаранне палітвязень адбываў у папраўчай калоніі
№17.
23 снежня ў Дзмітрыя скончыўся тэрмін зняволення, і ён выйшаў на волю.