Адбыўся суд над актывістам Леанідам Кулаковым
Сёння адбыўся суд над актывістам "Еўрапейскай Беларусі" Леанідам Кулаковым. Паседжанне праходзіла ў Смалявічскім судзе. Суддзя - Бародзіч Ліна.
![kulakou.jpg kulakou.jpg](/img/v1/news/full/kulakou.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Леаніда Кулакова абвінавацілі ў несанкцыяваным пікеце, які адбыўся 25 красавіка на Кургане Славы. Там ён знаходзіўся з незарэгістраваным сцягам і плакатам "Акупанты вон". Суддзя
прызнала Л. Кулакова і арганізатарам, і ўдзельнікам массавага мерапрыемства - адзіночнага пікета, і асудзіла на 7 сутак адміністрацыйнага арышту. Адбываць пакаранне актывіст будзе ў Смалявічскім
ІЧУ.
Нагадаем, актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Леанід Кулакоў быў затрыманы ў Менску каля свайго дома 8 мая ў 21.30. Пазней ён знайшоўся ў раённым аддзеле
міліцыі ў Смалявічах.
spring96.org