Адбыўся суд над Алесем Пушкіным

Вядомы беларускі мастак і перформер быў затрыманы ўчора пасля поўдня і дастаўлены ў Ленінскі РУУС сталіцы, пазней яго павезлі ў суд, і з таго часу тэлефон Алеся Пушкіна недасяжны.
 



puszkin_09.jpg

Фота gazetaby.com

Пра тое, што суд адбыўся, нашаму радыё паведамілі ў канцылярыі па адміністратыўных справах суда Ленінскага раёна Мінска:
– Суд прайшоў, але справа знаходзіцца ў суддзі, нам у канцылярыю яна не здадзена.
4 снежня Алесь Пушкін правёў мастацкі перформанс: з партрэтам змагара антысавецкага супраціву Расціслава Лапіцкага наведаў Вярхоўны суд.
Мастак абскарджае рашэнне Смаргонскага раённага суда, які прысудзіў яму ў верасні 10 сутак арышту за акцыю ў гонар Лапіцкага ў Смаргоні.
Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя