Аддзелу віз і рэгістрацыі забаранілі выдаваць даведкі
12 сакавіка АВІР Кастрычніцкага раёна Віцебска адмовіўся выдаць даведку, якая пацвярджае, што лідар Грамадзянскай кампаніі "Наш Дом" Вольга Карач можа свабодна пакідаць
межы Рэспублікі Беларусь.
У АВІР спаслаліся на нейкую "забарону, атрыманую тыдзень таму", выдаваць падобныя даведкі. Вусна АВІР паведаміць таксама нічога не мог па прычыне "непрацуючага
кампутара".
У сувязі з гэтым Вользе Карач давялося звярнуцца ў пракуратуру Віцебскай вобласці за растлумачэннямі.

"Давядзецца перапісвацца з дзяржструктурамі", — так пракаментавала Вольга адмову ў выдачы даведкі. "Зараз замест адной даведкі яны будуць рыхтаваць некалькі
дакументаў, ды і працаваць прыйдзецца таксама не аднаму чалавеку. Я так разумею, што нашы дзяржаўныя органы сядзяць без працы і зусім не загружаны. Таму прыдумляюць працу. Прыйдзецца
загружаць іх сабой".