Адмяняць абмежаванні на выезд і ўезд у Беларусь наземным транспартам не плануюць
Міністэрства аховы здароўя адказала па гэтым пытанні жыхарцы Мінска на яе зварот, піша TUT. BY.
![Фота dw.com Фота dw.com](/img/v1/images/55452018_303.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота dw.com
Адмяняць абмежаванні на выезд з Беларусі наземным транспартам (як і на ўезд) у бліжэйшы час не маюць намеру. Гэта вынікае з адказу Міністэрства аховы здароўя. Таксама ў ведамстве нагадалі, што абмежаванні па выездзе не распаўсюджваюцца на паветраны транспарт, дзе «больш нізкая верагоднасць распаўсюджвання COVID-19».
Такі ж зварот яна адрасавала ў Саўмін, аднак адтуль ліст перанакіравалі памежнікам.
Больш за 2300 чалавек падпісаліся пад петыцыяй з патрабаваннем зняць абмежаванні, якія дзейнічаюць у наземных пунктах пропуску на выезд з Беларусі. Тады Міністэрства аховы здароўя адказала, што пастанова Саўміна, якая абмяжоўвае ўезд і выезд з краіны, «была прынятая з улікам рэкамендацый Сусветнай арганізацыі здароўя, а таксама міжнароднага досведу краін, у тым ліку тых, дзе сітуацыя з COVID-19 стабілізавалася».
![У ДПК патлумачылі, хто і як зможа перасекчы наземную мяжу Беларусі пасля 21 снежня У ДПК патлумачылі, хто і як зможа перасекчы наземную мяжу Беларусі пасля 21 снежня](/img/v1/images/3b05291b91addcae25545acf315667cd.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Раней СМІ пісалі, што ў пачатку чэрвеня Міністэрства аховы здароўя нібыта рэкамендавала ўраду зняць забарону на выезд з Беларусі наземным транспартам.