Адна перамога і дзве паразы. Тры беларускія клубы стартавалі ў еўракубках
Старт у футбольнай ЛІзе канферэнцый сёння ўзялі барысаўскі БАТЭ, жодзінскае «Тарпеда» і брэсцкае «Дынама».
У другім кваліфікацыйным раўндзе Лігі канферэнцый першыя матчы сёння правялі тры беларускія клубы.
Барысаўскі БАТЭ сустракаўся ў Батумі з мясцовым «Дынама». І перамог — 1:0.
У Капенгагене жодзінскае «Тарпеда» пацярпела буйную паразу ад аднайменнага дацкага клуба — 1:4.
Нарэшце, у чэшскім Пльзені брэсцкае «Дынама» саступіла тамтэйшай «Вікторыі» — 1:2.
Таксама сёння супраць люксембургскай «Фолы» згуляе салігорскі «Шахцёр». Пачатак матча ў 22.30.
Гульні ў адказ адбудуцца праз тыдзень, 29 ліпеня.