БАТЭ святкаваў гол у Батумі ў БЧБ-дэкарацыях (фота, відэа)
Барысаўчане — адзіныя з беларускіх клубаў, хто распачаў еўракубкі з перамогі.

Сёння БАТЭ перамог у Батумі мясцовае «Дынама» ў другім раундзе Лігі канферэнцый. Адзіны мяч на 83-й хвіліне забіў Павел Няхайчык.
Святкаваць пераможны гол паўабаронца пабег да сектара беларускіх заўзятараў, які быў скрозь аформлены ў бел-чырвона-белых колерах.
Гульня ў адказ паміж БАТЭ і батумскім «Дынама» пройдзе 29 ліпеня на «Барысаў-Арэне».
Крыніца фота і відэа — ТГ-канал «ЧестнОК», гумарыстычны ТГ-канал «Советская Белоруссия».