«Адсутнасць факту парушэння заканадаўчых актаў» — Мінінфарм разблакіраваў сайт выдання «Беларусы і рынак»

Міністэрства інфармацыі Беларусі разблакіравала сайт выдання «Беларусы і рынак» (belmarket.by ) «у сувязі з устанаўленнем факту адсутнасці парушэння заканадаўчых актаў». Пра гэта паведамляецца на разблакіраваным сайце выдання — belmarket.by

sayt.jpg

ЗАТ «Медыярынак», якое раней з'яўлялася выдаўцом газеты «Беларусы і рынак», атрымала загад Міністэрства інфармацыі аб аднаўленні доступу да сайта belmarket.by. З моманту аднаўлення доступу ў Беларусі сайт «Беларусы і рынак» пачне абнаўляцца ў звычайным рэжыме.

Падставай для разблакіравання з'яўляецца ч. 2 пункта 3 арт. 512 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб сродках масавай інфармацыі». Прадпісваецца «ў сувязі з устанаўленнем факту адсутнасці парушэння заканадаўчых актаў, які паслужыў падставай для прыняцця рашэння аб абмежаванні доступу да інтэрнэт-рэсурсу, а таксама іншых парушэнняў заканадаўчых актаў у межах сваёй кампетэнцыі» аднавіць доступ да сайта з ідэнтыфікатарамі www.belmarket.by і belmarket.by.

Упраўленню электронных СМІ і інтэрнэт-рэсурсаў даручана забяспечыць давядзенне гэтага загаду да ўладальніка сайта і Дзяржаўнай інспекцыі Беларусі па электрасувязі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі «з мэтай выключэння названага інтэрнэт-рэсурсу са спісу ідэнтыфікатараў інтэрнэт-рэсурсаў, доступ да якіх абмежаваны».

Загад падпісаны міністрам інфармацыі Уладзімірам Пярцовым 22 снежня 2022 года.

У ЗАТ «Медыярынак» звязваюць такое рашэнне з самастойным блакіраваннем значнай часткі кантэнту сайта.

Цяпер сайт «Беларусы і рынак» (belmarket.by) пачне абнаўляцца ў звычайным рэжыме.

Нагадаем, як пісаў «НЧ», зусім нядаўна Мінінфарм Беларусі загадам ад 1 снежня 2022 года ануляваў пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі папяровай газеты «Беларусы і рынак».