Адвакат Дзмітрый Лаеўскі: «Калі вынік прадвызначаны, то якая розніца, у якой скарзе адмаўляць»

Выключаны з калегіі адвакатаў былы абаронца палітвязня Віктара Бабарыкі Дзмітрый Лаеўскі ў сваім ТГ-канале распавёў пра кур'ёзны выпадак, які адбыўся з ім у судзе: суддзя пераблытала скаргі.

Адвакат Дзмітрый Лаеўскі. Фота: facebook.com

Адвакат Дзмітрый Лаеўскі. Фота: facebook.com


«Сёння пацешна схадзіў у апеляцыю. Абскарджваю рашэнне раённага суда, які адмовіўся адмяніць пастанову Мінюста аб спыненні маёй адвакацкай ліцэнзіі за прамову ў абарону В. Бабарыкі аб неабходнасці апраўдаць абвінавачаных.
Адна з трох суддзяў, якая зыходзячы з закону павінна загадзя вывучыць справу, абвяшчала апеляцыйную скаргу. Доўга-доўга зачытвала. Ды толькі не тую.
Замест скаргі на пастанову Гусаковай ад 09.12.2021 (з нагоды пастановы Мінюста) абвясцілі разгледжаную яшчэ ў верасні 2021 скаргу на пастанову Антыпчук (з нагоды красавіцкай вымовы за крытыку закона аб адвакатуры).
Пытаюцца — ці падтрымліваеце сваю скаргу? Я ж падтрымліваю, але наогул у нас сёння іншая скарга на рашэнне іншага суддзі па абскарджванню рашэння іншага органа...
І сапраўды, калі вынік прадвызначаны і ад аргументаў заяўніка не залежыць, то якая розніца, якую скаргу абвяшчаць і ў якой скарзе адмаўляць.
Вось такі "эфектыўны сродак" прадаставіла мне дзяржава для абароны парушанага права.
Працуем далей».
Нагадаем, адвакат Дзмітрый Лаеўскі быў выключаны з Мінскай гарадской калегіі адвакатаў за «сістэматычнае парушэнне патрабаванняў і ўмоў ажыццяўлення адвакацкай дзейнасці» — нібыта ён «дапусціў публічную, некарэктную ацэнку выступаў і прававых пазіцый сваіх калег». Напрыканцы мінулага года адвакацкае бюро «Лаеўскі і партнёры» прыняло рашэнне аб ліквідацыі.