Адвакатка Пратасевіча падала скаргу ў Генпракуратуру, патрабуе сустрэчы і медыцынскага агляду палітвязня

Адвакатка Інэса Аленская скардзіцца на адсутнасць доступу да падабароннага і настойвае на тэрміновым медыцынскім аглядзе Рамана Пратасевіча, паведамляе «Свабода».

d919a5d3_70b9_4ad0_8601_7002376cf4c1_w1023_r1_s.webp

У скарзе Інэса Аленская напісала, што ўжо два дні не можа трапіць да падабароннага, і просіць прыняць захады пракурорскага рэагавання. Акрамя таго, адвакатка падала хадайніцтва аб неадкладным медыцынскім аглядзе Пратасевіча — па просьбе яго бацькоў, якія «ў паніцы і шукаюць сына па ўсіх лякарнях».

У хадайніцтве пералічаны неабходныя для правядзення працэдуры, паведамляе арганізацыя «Право на защиту».

Адно хадайніцтва юрыстка падала ва ўпраўленне Следчага камітэта Мінску, другое — факсам у Камітэт дзяржбяспекі.

«Факс прыняты, пацверджанне атрымання ёсць», — адзначыла адвакатка.

Аленская дадала, што безвынікова спрабавала ўбачыцца з Пратасевічам два дні, але ні яна, ні сваякі не ведаюць, дзе ён насамрэч знаходзіцца.