
Каардынатар Руху “За Свабоду Хрыстафор Жаляпаў выступіў арганізатарам масавых мерапрыемстваў, прысвечаных мінулагоднім падзеям 19 снежня.
Заяўка на правядзенне акцый ужо накіравана ў Віцебскі гарвыканкам. Мэта правядзення вулічнага шэсця і сходу — дэманстрацыя салідарнасці з асуджанымі за ўдзел у мірнай акцыі 19 снежня 2010
года на плошчы Незалежнасці горада Мінска, а таксама патрабаванне іх неадкладнага вызвалення. Мяркуецца, што таксама будзе заяўлены пратэст супраць збяднення беларускага народа.
Заяву на правядзенне акцый, акрамя Хрыстафора Жаляпава, падпісалі таксама Аляксей Гаўруцікаў і Ян Дзяржаўцаў.
Мерапрыемствы павінны адбыцца ў гадавіну пратэстаў супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня. Шэсце плануецца правесці ў цэнтры Віцебска ад 16.30. Сход — на плошчы Свабоды з 17 да
18 гадзін.
Акрамя ліста ў гарвыканкам накіраваныя прапановы на заключэнне дамоваў на абслугоўванне мерапрыемстваў да медыкаў, камунальнікаў і ў міліцыю.
Паводле сайта Руху “За Свабоду