Агнешка Рамашэўская-Гузы просіць падтрымаць журналістаў «Белсату»
Дырэктарка «Белсату» ініцыюе публічны збор сродкаў на пакрыццё штрафаў, якія ўлады прысудзілі амаль усім журналістам каналу, што асвятлялі сацыяльныя пратэсты ў Беларусі.
![romaszewska.jpeg romaszewska.jpeg](/img/v1/images/romaszewska.jpeg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
З сярэдзіны сакавіка журналісты «Белсату» 15 разоў атрымлівалі штрафы, агульная сума якіх перавысіла 10 тысяч рублёў. У 13 выпадках штрафы прызначаліся за «працу без акрэдытацыі», у двух — «за нецэнзурную лаянку ў публічным месцы».
Дырэктарка «Белсату» Агнешка Рамашэўская-Гузы звярнулася да грамадскасці ў Польшчы з просьбаю дапамагчы сабраць неабходныя сродкі.
"Паважаныя знаёмыя і сябры, яшчэ раз звяртаюся з просьбай дапамогі рэпрэсаваным журналістам «Белсату», якія падвяргаюцца пераследаванню затрыманнямі і судамі, а апошнім часам асабліва штрафамі", — адзначае Агнешка Рамашэўская-Гузы ў сваім звароце. Я на адзначыла, што распачаўся збор сродкаў дзеля аплаты штрафаў жураналістаў.
![belsat_sztrafy.jpg belsat_sztrafy.jpg](/img/v1/images/belsat_sztrafy.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Паводле belsat.eu