АГП рыхтуе ў рэгіёнах канфэрэнцыі прадпрымальнікаў

Намесьнік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Леў Марголін заявіў, што ў плянах партыі «арганізацыя і правядзеньне канфэрэнцыяў ва ўсіх абласьцях Беларусі».

a49a29e9_c511_4ea1_be95_42386c135f0a_w640_r1_s_cx0_cy1_cw0.jpg


«Краіне, прадпрымальнікам, уладзе неабходныя пляцоўкі для дыскусіі і выпрацоўкі рашэньняў, якія дазваляюць разьвязваць праблемныя вузлы», — цытуе словы Марголіна прэс-служба АГП.
Актывіст прадпрымальніцкага руху зь Віцебска Ірына Яскевіч і магілёўскі сьпікер АГП Сяргей Смалякоў ужо ўзначалілі аргкамітэты па падрыхтоўцы і правядзеньні канфэрэнцыяў па разьвіцьці прадпрымальніцтва ў Віцебскай і Магілёўскай абласьцях.
Як адзначыла Ірына Яскевіч, «важна стварыць у галіне новую камунікацыйную пляцоўку, на якой была б падобная якасная дыскусія з удзелам прадпрымальнікаў, экспэртаў і ўлады».
Паводле svaboda.org