Агракласы — у школах з новага навучальнага году

Агракласы з’явяцца ў беларускіх школах у новым навучальным годзе. Пра гэта паведаміў першы прарэктар Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта Мікалай Раманюк.

60703_main.jpg

“З новага навучальнага года ў беларускіх школах нараўне з педкласамі з’явяцца і агракласы. На гэты час у нас ёсць дамоўленасць аб стварэнні 10 такіх класаў. Мы падрыхтавалі практычна ўжо ўсю праграмную дакументацыю для настаўнікаў школ, якія будуць іх весці”, — сказаў Мікалай Раманюк, паведамляе belta.by.

Ён адзначыў, што агракласы плануецца адкрываць у вёсках і ў невялікіх гарадах па ўсёй краіне.

Агракласы будуць стварацца на базе 10–11-х класаў школ вялікіх вёсак, невялікіх гарадоў, некаторых раённых цэнтраў. Трапіць туды дзеці змогуць пасля гутаркі, улічвацца будуць і падагульняючыя балы”, — праінфармаваў першы прарэктар.

Паводле слоў Мікалая Раманюка, таксама пастаўлена задача стварыць школы ў лепшых гаспадарках краіны, дзе перспектыўныя студэнты сельгасспецыяльнасцей змогуць праходзіць вытворчую практыку. “Школы будуць створаны пры вялікіх базавых гаспадарках з добрым аснашчэннем. Там студэнты будуць вывучаць новую тэхніку, асвойваць сучасныя тэхналогіі. Работа па стварэнні школ вядзецца. Цяпер нашы студэнты праходзяць практыку на базе трох вучэбна-навукова-вытворчых цэнтраў пры СВК “Агракамбінат Сноў”, агракамбінатах “Дзяржынскі” і “Ждановічы”, — сказаў на заканчэнне ён. belta.by
www.racyja.com