Агучылі вырак сяржанту і яфрэйтару з Гродна: іх судзілі за дзядуху
3 мая суд Гродзенскага раёна агучыў вырак яфрэйтару Максіму Малышку і сяржанту Уладзіславу Яльцу. Хлопцаў вінавацілі ў збіцці аднавайскоўцаў.

Максім Малышка (злева)
Па версіі следства, у адзін з дзён жніўня 2017 года на палявым выхадзе салдаты тапілі печ. Тая згасла. Стараслужачыя Ялец і Малышка нібыта паднялі пяцярых салдат і пабілі.
Справа закруцілася толькі ўвосені, калі ў войску пачаліся праверкі пасля смерці радавога Коржыча ў Пячах.
Ялец і Малышка, па словах апошняга, на судзе катэгарычна адмовіліся прызнаць сваю віну.
У выніку 20-гадовы Уладзіслаў Ялец асуджаны на 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму, 24-гадовы Максім Малышка — на 3 гады і 6 месяцаў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Паводле Нашай Нівы