Акцыя праваабаронцаў з Лацінскай Амерыкі ў падтрымку Алеся Бяляцкага
Акцыя праваабаронцаў з Лацінскай Амерыкі ў падтрымку Алеся Бяляцкага адбылася 8 лістапада ў Мехіка. Падчас прэзентацыі гадавой справаздачы Абсерваторыі па абароне праваабаронцаў калегі Алеся Бяляцкага зрабілі адмысловы здымак у ягоную падтрымку, на якім бачна, што крэсла віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека пустуе. У прэзентацыі справаздачы Абсерваторыі прынялі ўдзел праваабаронцы з розных краінаў Лацінскай Амерыкі: Гватэмалы, Гандурасу, Мексікі, Калумбіі, Венесуэлы.
Акцыя праваабаронцаў з Лацінскай Амерыкі ў падтрымку Алеся Бяляцкага адбылася 8 лістапада ў Мехіка. Падчас прэзентацыі гадавой справаздачы Абсерваторыі па абароне праваабаронцаў калегі Алеся
Бяляцкага зрабілі адмысловы здымак у ягоную падтрымку, на якім бачна, што крэсла віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека пустуе. У прэзентацыі справаздачы Абсерваторыі прынялі ўдзел
праваабаронцы з розных краінаў Лацінскай Амерыкі: Гватэмалы, Гандурасу, Мексікі, Калумбіі, Венесуэлы.
Лацінаамерыканскія праваабаронцы лічаць, што гэты здымак паслужыць для Алеся Бяляцкага “сімвалам падтрымкі і салідарнасці ў гэты складаны час, а таксама надзеі на тое, што справядлівасць
будзе адноўленая, і ён хутка будзе на свабодзе.
Трэба адзначыць, што акцыю з пустым крэслам Алеся Бяляцкага яго калегі па дзейнасці ў FIDH ладзяць у кожнай краіне, дзе праводзяць прэзентацыю гадавой справаздачы Абсерваторыі па сітуацыі з правамі
чалавека і працы праваабаронцаў ва ўсім свеце.
Так, крэсла з майкай “Свабоду Алесю Бяляцкаму і здымкам сімвалізавалі прысутнасць зняволенага праваабаронцы падчас прэс-канферэнцыі 15 лістапада ў сталіцы Фінляндыі горадзе
Хельсінкі:
А 2 лістапада месца Алеся Бяляцкага пуставала падчас прэс-канферэнцыі ў сталіцы заходнеафрыканскай краіны Сенегал Дакары.
Паводле spring96.org