Акцыя “Рукі прэч ад Беларусі” ў Кіеве

19 снежня, у гадавіну падзеяў Плошчы, у Кіеве адбыліся дзве акцыі, ініцыянаваныя “Беларускім Цэнтрам ва Украіне.

19 снежня, у гадавіну падзеяў Плошчы, у Кіеве адбыліся дзве акцыі, ініцыянаваныя “Беларускім Цэнтрам ва Украіне.

А 17-й гадзіне каля расійскай амбасады больш за 50 чалавек, беларусаў і прадстаўнікоў украінскіх палітычных структур, правялі акцыю “Рукі прэч ад Беларусі. Людзі трымалі ў руках плакаты з лозунгамі “Масква, пакайся!, “Свабоду народу, свабоду чалавеку!, “Не — маскоўскаму імперыялізму, “Жыве незалежная Беларусь, хай жыве вольная Украіна!, а таксама нацыянальныя і партыйныя сцягі.

А 19-й гадзіне адбылося пікетаванне беларускай амбасады ў Кіеве. Дзесяткі людзей запалілі свечкі салідарнасці з беларусамі. Выступоўцы — дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны Андрэй Парубій, Вячаслаў Сіўчык, Аляксандр Гудзіма, Ігар Мазур — былі абураны апошнімі арыштамі ў Мінску і катаваннямі беларускіх актывістаў. Удзельнікі акцыі на працягу гадзіны скандавалі “Свабоду палітвязням!, “Дыктатуры — НЕ!, “Банду лысага пад суд!.

На акцыі было выстаўлена пудзіла на лыжах, якое па заканчэнні пасадзілі ў найбліжэйшы кантэйнер для смецця.

Паводле прэс-службы “Беларускага Цэнтра