Акцыя салідарнасці з Іванам Шылам у Катавіцах

21 лютага ў Катавіцах адбылася акцыя салідарнасці з адным з лідараў МФ, студэнтам мясцовага Універсітэту Сілезіі Іванам Шылам.



ad0f7a25211abc3889cb0f420c85e671.jpg

21 лютага ў Катавіцах адбылася акцыя салідарнасці з адным з лідараў МФ, студэнтам мясцовага Універсітэту Сілезіі Іванам Шылам.

У знак салідарнасці з Іванам прадстаўнікі парталу “Усходні карэспандэнт, бюро еўрадэпутата Марка Мігальскага і Незалежнага задзіночання студэнтаў арганізавалі акцыю насупраць рэктарату Універсітэту Сілезіі. На працягу 4 гадзінаў больш чым 200 студэнтаў падпісалі паштоўкі для Івана, якія будуць высланыя ў Беларусь. Удзельнікі акцыя мелі магчымасць таксама напісаць некалькі словаў на транспаранце, што будзе перададзены Івану пасля ягонага вяртання ў Катавіцы.

Кульмінацыяй акцыі стаў флэш-моб, у час якога студэнты сваімі белымі і чырвонымі балонікамі зрабілі нацыянальны сцяг Беларусі.

Нагадаем, што Іван Шыла быў арыштаваны 14 лютага каля офісу ПЭН-Цэнтру ў Мінску перад уручэннем прэміі “Люблю Беларусь.