Акцыі салідарнасці ў Мінску і як мінімум 5 затрыманых 7 сакавіка
У Мінску працягваюцца акцыі салідарнасці і супраціву. Працягваюцца і затрыманні.

Ланцуг салідарнасці сёння быў заўважаны ля мінскага Мотавелазавода, куды нядаўна прыязджаў Лукашэнка.

У адным з падземных пераходаў з’явіўся спіс таго, чаго хочуць беларускія жанчыны на 8-е сакавіка ў якасці падарунка, паведамляе TUT.BY.

Сёння ў Мінску каля станцыі метро «Усход» былі затрыманыя Аляксей Касцялей, Канстанцін Францаў, Мікіта Кісель, Мікалай Барысюк і яшчэ як мінімум 1 чалавек.
Апроч таго, уначы ў адным з двароў сталіцы быў затрыманы Аляксандр Данілін, паведамляюць праваабаронцы.
З якой нагоды прайшлі затрыманні, невядома.