Хронікі ціхага супраціву. Сакавік 2021 (фота)

Першыя дні сакавіка вельмі розныя. Адным днём яркае сонейка ўжо вымушае кагосьці канчаткова паверыць у сыход зімы і пачаць хаваць цёплыя рэчы, а ўжо наступным снег з суворым ветрам амаль пазбаўляе іншых надзеі на хуткае цяпло.


Жаночае свята 8 сакавіка нібыта стала своеасаблівай квінтэсенцыяй пачатку вясны — тут вам і сонейка, і снежная бура.

Але мы ўжо моцна звыкліся с думкай, што пасля ўсіх вятроў з хмарамі абавязкова заззяе сонейка. Абавязкова, сустракаючыся позіркамі, мы будзем усміхацца адно аднаму.


Зіма ўжо заканчваецца. Кожную гадзіну зараз мы спадзяёмся на лепшае і робім кожны што можа, каб наблізіць гэты момант.


Мы перазімавалі. Як целам, так і духам.

Нас стала болей, мы сталі мацней. Сустракаем вясну!




Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: