Акцыя па бясплатнай стэрылізацыі жывёл у Мінску пераносіцца

У сувязі з распаўсюджваннем каронавіруса акцыя адкладаецца, меркавана, да сярэдзіны траўня, паведамілі арганізатары.

dog_behaviour_0132_1_2.jpg

Як раней паведамляў «Новы Час», у Мінску з 6 па 10 красавіка меліся правесці бясплатныя аперацыі па кастрацыі і стэрылізацыі сабак. Аднак сёння арганізатары акцыі паведамілі, што акцыя пераносіцца.
Усіх, хто запісаўся на акцыю, абяцаюць папярэдзіць індывідуальна.
Ініцыятары — фонд Брыжыт Бардо і нямецкая арганізацыя «Абарона жывёл. Дапамога ў развіцці» «Tierschutz.Entwicklungshilfe.e.v.» — выказваюць упэўненасць у тым, што мерапрыемства абавязкова адбудзецца.
Ідэя акцыі ўзнікла пасля таго, як нашу краіну наведала мадам Брыжыт Олуа — прадстаўніца Міжнароднага фонду дапамогі жывёлам Брыжыт Бардо.
Мадам Олуа прапанавала правесці ў Беларусі маштабную акцыю па стэрылізацыі і кастрацыі сабак і асаблівую ўвагу надаць сабакам ГП «Фауна горада», а таксама бяздомным, гаспадарскім беспародным, валанцёрскім і сабакам, якія сядзяць на ланцугу.