У Мінску бясплатна зробяць кастрацыю і стэрылізацыю сабак

У Мінску з 6 па 10 красавіка на базе ветэрынарна цэнтра доктара Базылеўскага філіял «Мінск» нямецкай арганізацыяй па абароне жывёл Tierschutz.Entwicklungshilfe.e.v. пры падтрымцы кампаніі Ecotech (Літва) будуць праведзены бясплатныя аперацыі па кастрацыі і стэрылізацыі сабак.

1576813419_green_dog_dog_dog_breed_dog_like_mammal_puppy_snout_1428901_pxhere_com.jpg

Як вы ведаеце, нашу краіну нядаўна наведала мадам Брыжыт Олуа — прадстаўніца Міжнароднага фонду дапамогі жывёлам Брыжыт Бардо.
Мадам Олуа прапанавала правесці ў Беларусі маштабную акцыю па стэрылізацыі і кастрацыі сабак і асаблівую ўвагу надаць сабакам ГП «Фауна горада», а таксама бяздомным, гаспадарскім беспародным, валанцёрскім і сабакам, якія сядзяць на ланцугу
Аперацыі будуць ажыццяўляцца міжнароднымі лекарамі — хірургамі, якія маюць досвед у масавай кастрацыі жывёл.
Сучасная методыка, якую выкарыстоўвае каманда лекараў, забяспечвае і гарантуе: - мінімальны разрэз; - мінімальную страту крыві; - мінімальны пасляаперацыйны догляд; - максімальна хуткае гаенне.
Доктар Ганна Есіпава, ветэрынарны ўрач, уладальнік двух клінік у Іспаніі, мае міжнародную кваліфікацыю ў галіне кастрацыі жывёл. Доктар Есіпава правядзе навучанне лекараў ГП «Фауна горада» і дасць майстар-класы па кастрацыі жывёл лекарам ДУ «Мінская Гарадская ветэрынарная станцыя».
Гэтая акцыя можа паспрыяць змене сітуацыі з бяздомнымі жывёламі ў Беларусі. У нашай краіне нарэшце пачне выкарыстоўвацца праграма гуманнага рэгулявання колькасці бяздомных жывёл, а на нашых вуліцах, у мястэчках і гарадах спыняць забіваць безабаронных сабак і катоў.
Магчыма, у хуткім часе ветэрынарныя ўрачы Беларусі возьмуць вопыт еўрапейскіх калег, рушаць услед іх прыкладу і знойдуць магчымасці праводзіць падобныя акцыі ў гарадах сваёй роднай краіны.
Фонд Брыджыт Бардо ў супрацоўніцтве з ветэрынарамі міжнароднага класа праводзіць падобныя акцыі ў Марока, Індыі, Афганістане. У гэтых краінах, як распавяла мадам Олуа, у мясцовага насельніцтва адбываецца «пераварот свядомасці», што прыводзіць да разумення: кожны чалавек адказны за лёс свайго гадаванца.
Бескантрольнае размнажэнне (а ў выніку павелічэнне колькасці бяздомных жывёл), забойства бяздомных жывёл наносяць маральную шкоду ўсяму грамадству і не вырашаюць праблему рэгулявання колькасці, што даказана не толькі вопытам, але і даследаваннямі навукоўцаў.
Падтрымку ў ажыццяўленні акцыі аказвае:
- Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання- ДУ «Мінская гарадская ветэрынарная станцыя»- ГП «Фауна горада»- зоаактывісты і валанцёры.
Сітуацыя з бяздомнымі жывёламі ў горадзе крытычная, на вуліцах велізарная колькасць нікому не патрэбных катоў і сабак. Іх нашмат больш, чым патэнцыйных гаспадароў. Шэрагі бяздомышаў пастаянна папаўняюцца. Масавая стэрылізацыя гарадскіх бяздомных жывёл можа моцна аблегчыць існаванне як самім жывёлам, так і гараджанам.
Арганізатары акцыі запрашаюць рэгістравацца і задаваць вытанні тут і тут. 
Паводле прэс-рэліза