Акцыя ў падтрымку свабоды слова і Хартыі-97 у цэнтры Мінска (фота, відэа)

У цэнтры Мінска адбыўся лятучы пікет у абарону свабоды слова і ў падтрымку заблакаванага ў краіне інтэрнэт-рэсурса Хартыя-97.

img_0032_novyj_razmer_logo.jpg


Удзельнікі акцыі разгарнулі на мосце праз Свіслач ля парку Горкага транспарант з патрабаваннем свабоднага доступу да апазіцыйнага сайта, запалілі чырвоныя і зялёныя фаеры, а таксама каля хвіліны скандавалі лозунгі “Свабоду слова на Беларусі!”, “Свабоду Хартыі-97!”, “Лукашэнка – вораг інтэрнэту!”.

 Яшчэ некаторы час пасля заканчэння акцыі транспарант, замацаваны на парэнчах моста, маглі бачыць шматлікія кіроўцы, што рухаліся па праспекту Незалежнасці.