Акцыя супраць мяса на Камароўцы
На Камароўскім рынку ў Мінску адбылася акцыя супраць мясной індустрыі. Яе падтрымалі актывісты моладзевых рухаў «Цана жыцця» і «Экалагічны пошук».

Маладыя людзі ў масках буйных рагатых жывёл 26 сакавіка прайшлі з плакатамі па шэрагах з мясам у крытым павільёне.
Вось што пішуць пра гэта ў сацыяльный сетцы vk.com самі актывісты: «Акцыя зрабіла незгладжальнае ўражанне на тых, хто
прыйшоў купіць трупы жывёл. Наведвальнікі рынку былі скране негатыўныя і злыя) Але больш за ўсё гневу ў наш адрас мы атрымалі ад прадаўцоў і ахоўнікаў, якія выгналі нас з тэрыторыі рынку і
паспрабавалі адабраць плакаты. Але ў цэлым, усё прайшло добра».



Паводле kaktutzhit.by