Актывicта Маладога Фронту адлiчаюць па палiтычных матывах?

Сябра Маладога Фронту Уладзiслаў Макавецкi навучаецца ў Вiцебскiм тэхналагiчным каледжы па спецыяльнасцi дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. Палiтычнай дзейнасцю Улад займаецца даўно i кiраўнiцтва каледжа папярэджвала яго пра недапушчальнасьць «грамадскай дзейнасьцi».



ulad_mf.jpg

Уладзіслаў Макавецкі

У мiнулым годзе падчас традыцыйнай акцыi памяцi герояў Слуцкага Збройнага Чыну ён прыняў прысягу Маладога Фронту. Праз некаторы час пасля гэтага ў каледж прыйшлi невядомыя супрацоўнiкi праваахоўных ворганаў у цывiльным. Яны прынеслi фатаздымкi Улада с жалобнага мiтынгу i прыняцця прысягi. Пасля iх размовы хлопца выклiкалi да кiраўнiцтва каледжа i сказалi, што давучыцца ў яго не атрымаецца (яму засталося вучыцца меней за паўгады) i ўвогуле прапанавалi самому забраць дакументы.

Праблем з вучобай Улад нiколi не меў — таму вырашыў паспрабаваць здаць iспыты. Але на iспытах негледзячы на упэўнены адказ яго накiравалi на пераздачу па дзьвух прадметах.

Кiраўнiцтва не хавае матываў гэтага рашэння. У прыватнай размове куратар группы паведамiла прэс-службе Маладога Фронту, што, на жаль, дапамагчы нiчым не можа, хаця i ведае пра сапраўдныя матывы. Загадчыца аддзялення дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Хадасевiч Таццяна Генадзьеўна на працоўным месцы адсутнiчала, таму пачуць яе тлумачэннi наконт гэтай сiтуяцыi немагчыма. Намеснiца дырэктара па ВВП Дзевяцьярава Людмiла Мiкалаеўна i дырэктарка каледжа Гарбуз Тамара Пракоф'еўна адмаўляюць палiтычныя матывы праблем Улада, але падрабязныя тлумачэннi даць адмовіліся.

mfront.net