Актывіста Пятра Маркелава асудзілі на 10 сутак за «ляжанне на лаўцы»
У сераду, 13 траўня, суд Савецкага раёна Мінска асудзіў актывіста Пятра Маркелава на 10 сутак адміністрацыйнага арышту.
![petr_markelau_s.jpg petr_markelau_s.jpg](/img/v1/images/petr_markelau_s.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Суддзя В. Галоўкава абвінаваціла актывіста па двум адміністрацыйным артыкулам: 17.1 (хуліганства) і 23.4 КаАП (непадпарадкаванне) за тое, што ён "з хуліганскіх памкненняў ляжаў на лаўцы". Судовы працэс адбываўся праз відэасувязь Skype. Па інфармацыі "Моладзевага блоку", трансляцыя з Пятром Маркелава адбывалася з ЦІП.
Нагадаем, 11 траўня супрацоўнікі міліцыі затрымалі актывіста Пятра Маркелава ў судзе Савецкага раёна Мінска, калі ён чакаў суды над актывістамі "Моладзевага блоку". Як паведамляюць актывісты ЗБС, яго затрымалі нібы за тое, што ён ляжаў у судзе на лаўцы і не хацеў даваць дакументы. Дакументы міліцыянты ў яго запатрабавалі, бо нібы Маркелаў падобны на чалавека, які знаходзіцца ў вышуку. У Савецкім РУУС на яго склалі два пратаколы па артыкулам 17.1 КаАП (хуліганства) і 23.4 КаАП (непадпарадкаванне). З панядзелка ён знаходзіўся ў ЦІП.
spring96.org