Да затрыманых актывістаў у ЦІП не пускаюць адвакатаў

Праз распаўсюд каронавіруса ў мінскім Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсціна забаранілі наведванні затрыманых адвакатамі, перадае Свабода.

akrescina_2403.jpg

Пра гэта 10 траўня праваабаронцам паведаміў дзяжурны ЦІП, запіс размовы апублікавала «Прававая ініцыятыва».
Кантэкст: 8 траўня «Моладзевы блок» зладзіў акцыю з труной падчас генэральнай рэпетыцыі параду. На наступны дзень датычных актывістаў кампаніі затрымалі ці пільнавала міліцыя.
На момант публікацыі Ліза Пракопчык і Данііл Лаўрэцкі знаходзяцца ў цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў. Іх будуць судзіць 11 траўня.
Адвакаты паведамляюць, што ў СІЗА КДБ ўжо каля двух месяцаў забаронены наведванні адвакатаў. У мінскім СІЗА №1 сустрэчы з адвакатамі праходзяць праз шкло. Чаму такія меры не прымаюць у ЦІП і СІЗА КДБ невядома.