Актывісты «Еўрапейскай Беларусі» зладзілі перформанс у процівагазах (фота)

Такім чынам актывісты імкнуцца прыцягнуць увагу грамадскасці да праблемы будаўніцтва Беларускай АЭС у Астраўцы.

piket_eb_dzijana_seradzjuk__5__logo.jpg


«Мы хочам нагадаць, што АЭС — гэта небяспека для кожнага беларуса, і што аднаго разу нашая краіна ўжо пацярпела ад атамнай аварыі, якая сталася следствам нядбайнасці, безадказнасці і жадання зрабіць навуковы эксперымент. І цяпер мы не хочам, каб над Беларуссю зноў навісла пагроза атамнай катастрофы», — патлумачыў «Новаму Часу» актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Максім Вінярскі.

piket_eb_dzijana_seradzjuk__8__logo.jpg

piket_eb_dzijana_seradzjuk__12__logo.jpg

Для правядзення акцыі актывісты скарысталіся магчымасцю ладзіць пікеты падчас падрыхтоўкі да выбарчай кампаніі. Пад гукі сірэны, апрануўшы процівагазы, яны раздавалі мінакам ля станцыі метро Пушкінская ў Мінску ўлёткі з інфармацыяй пра кампанію.