Актывісты БХД усклалі кветкі да помніка ваеннапалонным і наведалі вязніцу канцлагера

Менскія актывісты аргкамітэту па стварэнні партыі «Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя» 8 траўня з нагоды 70-годдзя разгрому нацызму ў Еўропе наведалі мемарыял на месцы канцлагера «Масюкоўшчына» ў Менску, дзе нацыстамі з 1941 па 1944 гады было знішчана каля 70 тыс. ваеннапалонных.



У гэты ж ддзень яны наведалі ў вёсцы Саўдзеневічы Лагойскага раёна самотную Ванду Канстанцінаўну Шымчонак, якая нарадзілася ў 1930 годзе і маленькай дзяўчынкай прайшла праз нацыстоўскія канцлагеры.
«Трэба шанаваць ахвяр мінулай вайны, каб жуасныя злачынствы і пакуты больш ніколі не паўтарыліся. Дзяржава матэрыяльна падтрылівае ветэранаў, але ім патрэбная таксама павага і маральная падтрымка», - адзначыла каардынатар БХД у Менску Вольга Кавалькова.
Таксама БХД 9 траўня правядзе традыцыйную талаку ў Курапатах у памяць ахвяраў злачыннага камуністычнага рэжыму.


bchd.info