Akute прадставілі першы сінгл з новага альбома
Гурт Akute прадставіў у інтэрнэце свой новы рэліз "Kroŭ EP", загалоўнай кампазіцыяй якога стала песня "Кроў бы вада". Гэта першы сінгл з будучага новага альбома, які павінен выйсці гэтай вясной.
Гурт Akute прадставіў у інтэрнэце свой новы рэліз "Kroŭ EP", загалоўнай кампазіцыяй якога стала песня "Кроў бы вада". Гэта першы сінгл з будучага новага
альбома, які павінен выйсці гэтай вясной.
Матэрыял для альбома ўжо запісаны і знаходзіцца на стадыі звядзення. У будучы паўнафарматны дыск маюць увайсці 10 песень, сярод якіх і прадстаўленая на сінгле "Кроў бы
вада".
— Музычна песня адрозніваецца ад новага альбома, але добра паказвае яго настрой. Калі наш першы дыск быў прысвечаны касмічнай рамантыцы, то другая плытка хутчэй пра
беспаветраную прастору і халодную вусціш касмічнай бездані, — распавёў бас-гітарыст гурта Раман Жыгараў.
Апроч загалоўнай кампазіцыі на новы сінгл патрапілі яе разнастайныя апрацоўкі ад беларускіх праектаў ideainahead (індзі-электроніка), B_Side (трып-хоп) і Pryzma (драм-н-бэйс). Сюрпрызам
сінгла можна лічыць версію "Кроў бы вада" ад прадстаўнікоў маскоўскай хіп-хоп-сцэны — праекта "Манижа & Миша Мищенко".
— Гэта выпадковая, але вельмі прыемная гісторыя — адзін наш сябар з Магілёву паехаў скараць Маскву і там пазнаёміўся з імі. Яны папрасілі паказаць нешта з
беларускай музыкі. Скончылася тым, што літаральна за дзень яны запісалі сваю версію і даслалі нам, — распавёў вакаліст Стас Мытнік.
Між тым "Кроў бы вада" і яшчэ некалькі новых песень Akute прагучаць у першым беларускім моладзевым серыяле "Вышэй за неба", які здымае Праграма развіцця ААН у
супрацоўніцтве з Міністэрствам аховы здароўя Беларусі на сродкі гранта Глабальнага фонду для барацьбы са СНІД, туберкулёзам і малярыяй.
Прэзентацыя сінгла адбудзецца 11 лютага ў клубе "Re:Public" у межах супольнага канцэрта гуртоў Akute, "Петля Пристрастия", Yellow Brick Road, "Дима Ску и
все-все-все".
Спампаваць "Kroŭ EP" можна на адмысловай старонцы http://tuzin.fm/akute