Албанія часова ўсталявала бязвіз для беларусаў
5 чэрвеня 2017 года стала вядома, што Албанія часова адмяніла візы для беларускіх грамадзян.
![4qjwdf_w631h356.jpg 4qjwdf_w631h356.jpg](/img/v1/images/4qjwdf_w631h356.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Пра гэта паведамілі ў афіцыйным акаўнце ў Twitter прадстаўнікі Міністэрства замежных спраў Беларусі.
У паведамленні знешнепалітычнага ведамства гаворыцца, што Міністэрства замежных спраў Албаніі ўсталявала з 31 мая бязвізавы ўезд для грамадзян шэрагу краін, у тым ліку Беларусі.
![mid_vizy.jpg mid_vizy.jpg](/img/v1/images/mid_vizy.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Беларусы змогуць наведваць Албанія без афармлення віз па 15 лістапада гэтага года.
Паводле telegraf.by