Алег Волчак: Думаю, што ў снежні зноў будуць масавыя пратэсты

Дэкрэт № 3 яшчэ выведзе людзей на плошчы беларускіх гарадоў, упэўнены Алег Волчак. На думку праваабаронцы, масавых хваляванняў можна чакаць ужо праз два-тры месяцы.

raisa_mihalovskaya_poluchila_premiy_yriya_zaharenko_04_833x400_1.jpg


Пратэсты можа выклікаць прымусовае працаўладкаванне на нізкааплочваемыя вакансіі, гаворыць старшыня грамадскага аб’яднання “Прававая дапамога насельніцтву”:

 — Былі ў нас тысячы лістоў. Частка з якіх была пра тое, што людзі гатовыя да суіцыдаў, дапамогі да дзяржавы сапраўды не было. Наш аналіз, што бліжэй снежня магчымыя новыя хваляванні. Справа ў тым, што цяпер ужо мясцовыя органы будуць сілком працаўладкоўваць, як мы разумеем. На іх кладзецца такі абавязак. Працы натуральна няма, ці, калі яна ёсць, яна малааплочваемая.
 Між тым, Алег Волчак дадаў, што ў Беларусі спрабуюць наладзіць сістэму прымусовай працы, аналагаў якой няма ў Еўропе. Праваабаронца нагадаў, што дзеянні ўладаў у гэтай галіне парушаюць прынамсі дзевяць артыкулаў Канстытуцыі.
racyja.com