Алена Леўчанка выказалася наконт удзелу беларускіх спартоўцаў на Алімпіядзе
«Думаць пра заваёву медаля? Для чаго?»
Баскетбалістка Алена Леўчанка выказалася наконт удзелу беларускіх спартоўцаў на Алімпіядзе ў Токіа, якая стартуе праз пяць дзён.
«Ехаць зараз заваёўваць медалі? Паглядзіце, які стан у насельніцтва. Я не думаю, што гэта прынясе людзям нейкую радасць. Радасць ад чаго? У нас рэпрэсуюць незалежныя СМІ і праваабарончыя арганізацыі, Саша Івулін дагэтуль сядзіць.
Калі пры 40-градуснай спякоце людзі сядзяць у двухмеснай камеры па 12 і больш чалавек, думаць пра заваёву медаля? Для чаго?»