У двух допінг, знялі ўсю каманду. Расійскія весляры не ўдзельнічаюць у Гульнях
Федэрацыя веславання Расіі зняла сваю каманду з Алімпіяды з-за двух весляроў. У іх знойдзены станоўчыя допінг-пробы.
На мінулым тыдні Мікіта Маргачоў і Павел Сорына выключылі з каманды з-за падазрэння на ўжыванне допінгу. 18 ліпеня допінг-пробы пацвердзілі наяўнасць у крыві спартоўцаў мельдонію, піша Еўрарадыё.
Выключаных спартсменаў маглі замяніць іншыя, але трэнерскі штаб вырашыў, што ў цяперашнім складзе каманда недацягвае да алімпійскі стандартаў. У выніку, уся каманда пазбаўленая права ўдзельнічаць у спаборніцтвах. Іх месца прапанавалі заняць веслярам з Літвы.
Нагадаем, зборная Расіі будзе выступаць на гульнях пад сцягам нацыянальнага Алімпійскага камітэта, а ў выпадку перамогі будзе гучаць фрагмент першага канцэрта Чайкоўскага.
Алімпіяда ў Токіо пачнецца 23 ліпеня, але яна ўжо названа самай праблемнай. За яе адмену выступала 60% насельніцтва Японіі, а ў двух спартсменаў Паўднёва-афрыканскай рэспублікі выявілі станоўчыя пробы на каронавірус. Раней каронавірус выяўлялі ў журналістаў і тэхнічных супрацоўнікаў.