МЗС: Мінск ва ўмовах новых выклікаў будзе абапірацца на Расію і Кітай
Мінск ва ўмовах новых выклікаў, у першую чаргу, звязаных з гібрыднай вайной, будзе абапірацца на Расію і Кітай, заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей.
![Фота Дзмітрыя Дзмітрыева Фота Дзмітрыя Дзмітрыева](/img/v1/images/_mid__mzs__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas_logo_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота Дзмітрыя Дзмітрыева
Як паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на дзяржагенцтва БелТА, міністр адзначыў, што любыя выклікі заўсёды нясуць з сабой і новыя магчымасці, якія неабходна своечасова выявіць і якасна выкарыстоўваць. У гэтай працы Беларусі ёсць на каго і на што абаперціся. «Я маю на ўвазе, перш за ўсё, нашых стратэгічных партнёраў, Расію, Кітай, ды і іншыя краіны, а таксама існуючыя напрацоўкі на традыцыйных рынках, ужо падрыхтаваныя і распрацаваныя стратэгіі і планы па нарошчванні нашай прысутнасці і асваенні новых рынкаў і ніш», — растлумачыў Макей.
Міністр прымае ўдзел у семінары для кіраўнікоў дыппрадстаўніцтваў і консульскіх устаноў Беларусі ў панядзелак.
«Вядзецца фінансава-эканамічная вайна, развязаная Захадам у дачыненні да Беларусі, якая патрабуе не толькі аператыўных, але і прадуманых шматпланавых адказаў на перспектыву», — перакананы Макей.
Паводле слоў міністра, нягледзячы на негатыўныя знешнія фактары, Беларусь дамаглася пазітыўных вынікаў у экспарце.