Расійскіх весляроў знялі з Алімпіяды з-за допінгу

Федэрацыя вяслярнага спорту Расіі зняла сваю каманду з Алімпіяды ў Токіа пасля таго, як у двух весляроў быў знойдзены ў допінг-пробах мельдоній.

photo_2021_07_18_15_28_56.jpg

На мінулым тыдні Мікіту Маргачова і Паўла Сорына, якія адабраліся на Алімпіяду, выключылі з каманды, западозрыўшы ва ўжыванні допінгу. А сёння былі ўскрытыя допінг-пробы Б, яны пацвердзілі наяўнасць мельдонію.
Выключаных спартсменаў маглі замяніць Мікіта Еськін і Аляксандр Мацвееў, аднак трэнерскі штаб вырашыў, што іх цяперашні ўзровень не дацягвае да алімпійскіх стандартаў.
У выніку каманда цалкам знялася з турніру, прапанаваўшы заняць сваё месца веслярам з Літвы.
Зборная Расіі будзе выступаць у Токіа не пад нацыянальным сьцягам, а пад сцягам нацыянальнага Алімпійскага камітэта, а ў выпадку перамогі будзе гучаць фрагмент першага канцэрта Чайкоўскага.
Алімпійскія гульні ў Токіа афіцыйна пачнуцца ў наступную пятніцу, 23 ліпеня, а футбольны турнір стартуе на дзень раней.
Алімпіяда мелася адбыцца мінулым летам, але была перанесена на год з-за пандэміі каранавіруса.