Алене Каваленка дазволілі сустрэчу з мужам — палітвязнем Сяргеем Каваленкам
Алена Каваленка атрымала дазвол пасля наведвання суда Першамайскага раёна Віцебска, які раней асудзіў Каваленку на два гады і месяц калоніі. Сустрэча павінна адбыцца ў аўторак, 28 лютага, пасля поўдня.

— Адвакат мне параіў звярнуцца ў суд. Яны да гэтага дасылалі адказы на запыт аб дазволе на спатканне пасля суда. Суд адбыўся, таму я і паехала. Я таксама сёння была ў СІЗА, размаўляла там з начальнікам медычнай часткі, ён сказаў, што Сяргей працягвае галадоўку. Ваду ён п’е, але галадае, медычнае дапамога яму не аказваецца, ён ад яе сам адмовіўся, — распавядае Алена Каваленка.
Яна кажа, што будзе прасіць мужа спыніць галадоўку, паколькі нягледзячы на несправядлівасць прысуду, не хоча, каб Сяргей рызыкаваў сваім жыццём.
Сяргея Каваленку пакаралі нібыта за парушэнне рэжыму так званай «хатняй хіміі» — абмежавання волі, якое яму прысудзілі за сцяг, вывешаны на галоўнай ёлцы Віцебска 7 студзеня 2010 года. Актывіст больш за два месяцы трымае галадоўку пратэсту ў Віцебскім ізалятары.
Паводле “Радыё Рацыя