Алесь Пушкін: «Я вас люблю! Як вы там?..»

Жонка мастака-палітвязня Алеся Пушкіна распавуяла «Народнай Волі» пра апошнія навіны ад мужа.

ales_pushkin.jpg.webp

«Апошняя паштоўка ад Алеся прыйшла 30 верасня, – паведаміла «Народнай Волі» Яніна, жонка мастака. – Увогуле, паведамленні ад яго прыходзяць прыкладна раз на паўмесяца, апошнім часам яны досыць кароткія.

Сын Міколка ў гэтым годзе паступіў у Гродзенскі медыцынскі ўніверсітэт, таму Алесь цікавіцца, як у яго вучоба. Паведаміў, што мой ліст да яго ішоў амаль два тыдні.

А вось пра тое, што патрапіў у карцар, нічога не пісаў, таму нават і не ведаю, ці праўдзівая тая інфармацыя, што з’явілася аднекуль у інтэрнэце. Заканчваюцца лісты і паштоўкі традыцыйна: «Я вас люблю! Як вы там?»

Нагадаем, 30 сакавіка Алеся Пушкіна затрымалі ў вёсцы Жылічы Кіраўскага раёна, дзе ён працаваў на рэстаўрацыі палаца Булгакаў. Падставай для гэтага стаў партрэт антысавецкага падпольшчыка Яўгена Жыхара, які быў выстаўлены ў прыватным «Цэнтры гарадскога жыцця» ў Гродне.