Алеся Міхалевіча не выпусцілі з Варшавы ў Лондан
12 снежня ў варшаўскім аэрапорце затрымалі экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Алеся Міхалевіча. Палітык меўся вылецець у Лондан, дзе ў яго быў запланаваны шэраг сустрэч з брытанскімі палітыкамі даволі высокага рангу. Як вядома, дагэтуль не спынена крымінальная справа ў дачыненні да Міхалевіча за падзеі ў Мінску 19 снежня 2010 года па завяршэнню галасавання на прэзідэнцкіх выбарах. Палітыку інкрымінуецца арганізацыя і ўдзел у масавых беспарадках (артыкул 293 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь).
12 снежня ў варшаўскім аэрапорце затрымалі экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Алеся Міхалевіча. Палітык меўся вылецець у Лондан, дзе ў яго быў запланаваны шэраг сустрэч з брытанскімі палітыкамі даволі высокага рангу.
Як вядома, дагэтуль не спынена крымінальная справа ў дачыненні да Міхалевіча за падзеі ў Мінску 19 снежня 2010 года па завяршэнню галасавання на прэзідэнцкіх выбарах. Палітыку інкрымінуецца арганізацыя і ўдзел у масавых беспарадках (артыкул 293 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь).
Як паспеў паведаміць Міхалевіч журналістам, верагодна, яго затрымалі на падставе зыска беларускае пракуратуры, якая абвясціла палітыка ў міжнародны вышук пасля таго, як ён пакінуў Беларусь, знаходзячыся пад падпіскаю аб нявыездзе пасля вызвалення са следчага ізалятара КДБ. Алесю Міхалевічу далі палітычны прытулак у Чэхіі.
Алесь Міхалевіч быў затрыманы разам з большасцю экс-прэтэндэнтаў на прэзідэнцкую пасаду пасля масавай вулічнай акцыі ў беларускай сталіцы 19 снежня мінулага года. На прэс-канферэнцыі адразу пасля выхаду з СІЗА палітык распавёў пра катаванні, якія ўжываліся ў дачыненні да яго ў следчым ізалятары, а таксама пра вярбоўку яго органамі дзяржаўнай бяспекі. Тады ж Міхалевіч заявіў, што спыняе ўсе кантакты з гэтай структурай. Пазней Міхалевіч здолеў пакінуць Беларусь, атрымаць палітычны прытулак у краіне-ўдзельніцы Еўрапейскага Саюза. Апошнім часам ён вёў актыўную грамадска-палітычную дзейнасць у розных заходніх краінах.
Эксперты пакуль не могуць пракаментаваць прычыны затрымання беларускага апазіцыянера органамі правапарадку Польшчы. Афіцыйнага тлумачэння ад польскага боку пакуль не паступіла.