Аляксандр Алесін: Дзякуй усім, хто за мяне заступіўся!
Сайту charter97.org першаму ўдалося звязацца з ваенным аглядальнікам пасля вызвалення.
«Мяне толькі што выпусцілі. Перакваліфікавалі артыкул — і вызвалілі пад падпіску аб нявыездзе і аб невыдаванні інфармацыі. Абвінавачваюць у
супрацоўніцтве з замежнай спецслужбай. Больш падрабязнасцяў пакуль расказаць ніякіх не магу, каб не было ўскладненняў. Я дзякую вам за тое, што вы за мяне заступіліся, але сітуацыя пакуль яшчэ досыць
складаная, дзеянні яшчэ не завершаны, таму я павінен пакуль захоўваць маўчанне.
«Хартыя'97» першай зараз даведаецца пра тое, што я выйшаў. Еду дадому! Дзякуй вам, я ведаю, што вы за мяне заступіліся, мне дзеці ўсё распавялі. Дзякуй усім тым, хто
казаў добрыя словы і хто за мяне заступіўся — я думаю, гэта вельмі
дапамагло», — заявіў Аляксандр Алесін.
Нагадаем, у сераду раніцай ваенны эксперт, аглядальнік штотыднёвіка «Белорусы и рынок» Аляксандар Алесін быў вызвалены з СІЗА КДБ пад падпіску аб нявыездзе.
Ён быў затрыманы спецслужбамі ў аўторак, 25 лістапада. Па словах крыніцы charter97.org, яго арыштавалі па падазрэнні ў шпіянажы ў кавярні ў цэнтры горада, дзе ён абедаў з невядомым
мужчынам.
У КДБ паведамілі, што журналісту было прад'яўленае абвінавачванне па артыкуле 356 «Здрада дзяржаве» і арт. 356 ч.1 «Выдача дзяржаўнай таямніцы замежнай
дзяржаве, замежнай арганізацыі ці прадстаўніку, альбо шпіянаж». Разам з Алесін абвінавачванне было вылучана супраць дыпламата адной з краін.
Аляксандр Алесін — журналіст, эканамічны аглядальнік газеты
«Белорусы и рынок». Спецыялізуецца ў сферы ваеннай аналітыкі. Пераможца Гран-пры прэміі «Залатое пяро» сярод журналістаў, якія пішуць на аўтамабільную тэматыку ў
дзелавых і рэспубліканскіх СМІ (2008).
charter97.org