Алесін пра сваё затрыманне: Гэта — падстава

Аляксандр Алесін, вызвалены з СІЗА КДБ, заявіў Радыё Свабода, што лічыць сябе ні ў чым не вінаватым, перакананы, што яго падставілі людзі, з якімі ён супрацоўнічаў.



aliesin_padstava.jpg

Аляксандр Алесін у першыя гадзіны на волі сказаў Свабодзе, што пакуль не можа прыйсці ў сябе, што ён дагэтуль у стрэсе, што ён вельмі моцна перажываў за родных і блізкіх. У першую чаргу цяпер ён збіраецца ў паліклініку, бо ў яго праблемы з ціскам.
Спадар Алесін паведаміў, што з яго знятае абвінавачванне ў здрадзе дзяржаве, цяпер яго абвінавачваюць толькі ў супрацоўніцтве з замежнымі спецслужбамі, за што Крымінальным кодэксам прадугледжанае больш мяккае пакаранне, таму яго і выпусцілі пад падпіску аб нявыездзе з СІЗА КДБ.
«Я лічу гэта падставай з боку тых, з кім я супрацоўнічаў. Яўна ці няяўна мяне падставілі. Я нічога незаконнага не рабіў, браў інфармацыю з адкрытых крыніц».
Аляксандр Алесін не абверг і не пацвердзіў, што яго затрымалі пасля сустрэчы з заходнім дыпламатам, бо ён падпісаў падпіску аб неразгалошванні матэрыялаў следства: «Гэта блізка да ісціны»,— сказаў ён.
Адваката Алесін мае пакуль толькі дзяржаўнага, але думае аб тым, каб знайсці незалежнага абаронцу. Спадар Алесін збіраецца адпачыць да панядзелка, а потым выйсьці на працу ў сваю газету «Белорусы и рынок».
svaboda.org