Аляксандра Баразенку выклікаюць у пракуратуру

“У межах праверкі” незалежнага тэлеаператара просяць з’явіцца ў Мінскую гарадскую пракуратуру ў сераду 20 лютага. Адпаведная позва была накіраваная журналісту на адрас па месцы прапіскі.



1_22.jpg

У дакуменце не гаворыцца, якія працэсуальныя дзеянні чакаюць сябра ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”.

Нагадаем, што, па падліках ГА "БАЖ”, за мінулы год як мінімум 13 незалежных журналістаў атрымалі папярэджанні ад органаў пракуратуры ­— у асноўным за супрацоўніцтва з замежнымі СМІ без акрэдытацыі: 

Дзяніс Дашкевіч (Рагачоў, 28 снежня), Ларыса Шчыракова (Гомель, 22 кастрычніка), Алена Сцяпанава (Віцебск, 20 жніўня), Генадзь Барбарыч (Мінск, 3 жніўня, уручана 14 жніўня), Таццяна Белашова (Мінск, 10 жніўня), Аліна Радачынская (Мінск, 28 сакавіка), Вольга Чайчыц (Мінск, 28 сакавіка), Зміцер Краўчук (Мінск, 22 сакавіка), Зміцер Кісель (Брэст, 19 сакавіка, але датавана 27-м лютага), Гражына Шалкевіч (Гродна, 27 лютага), Аляксандр Дзянісаў (Гродна, 21 лютага), Віктар Парфёненка (Гродна, 21 лютага), Мікола Дзятчэня (Гродна, 16 лютага).

Прэс-служба ГА "БАЖ"