“СМІ ў Беларусі — 2012. Выніковы аналітычны агляд”

Сітуацыя са СМІ ў Беларусі змянялася на працягу 2012 года разам са змяненнем грамадска-палітычнай і эканамічнай сітуацыі. Першая палова года характарызавалася ўзмацненнем напружання ў дачыненнях паміж уладай і прэсай.



bulietin.jpg

— Асноўнымі інструментамі ціску на журналістаў у гэты перыяд былі папярэджанні прауратуры і КДБ і забарона некаторым журналістам выязджаць з краіны, што суправаджалася прапагандысцкай кампаніяй на дзяржаўным тэлебачанні супраць ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў». Крытычнай кропкай медыйнага года стала ўзбуджэнне летам 2012 трох крымінальных спраў супраць журналістаў.

Да пачатку выбараў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, міжнароднае прызнанне якіх было важным для афіцыйнага Мінска, назіраўся пэўны спад агульнага ціску на СМІ. Крымінальныя справы ў дачыненні да журналістаў былі «замарожаны» (а адна і закрыта), незаконныя забароны на выезд з краіны журналістам і актывістам адменены. Пры гэтым перыядычна ўзнікалі асобныя канлікты ў сферы СМІ, звязаныя з доступам да інфармацыі і яе распаўсюдам, асабліва ў часе выбараў.

Канец года характарызаваўся перанясеннем акцэнтаў на эканамічныя пытанні (ад стварэння дзяржаўных холдынгаў і фінансавай падтрымкі дзяржаўных СМІ да пераследу незалежных выдаўцоў нібыта з нагоды парушэння імі правіл вядзення прадпрымальніцкай дзейнасці альбо дзяржаўных стандартаў...”

Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

СПРАВАЗДАЧА ЦАЛКАМ

Дакумент даступны ў PDF на сайце ў раздзеле "Маніторынгі"