Алесю Чобату патрабуецца дапамога

Гродзенскі публіцыст і літаратар Алесь Чобат трапіў у бяду. Без дапамогі грамадства яму будзе складана выйсці з сітуацыі, у якой ён апынуўся, кажа Данута Бічэль. Яна звяртаецца са зваротам да гарадзенцаў і да жыхароў краіны аказаць матэрыяльную дапамогу на лячэнне і рэабілітацыю Алеся Чобата.  



34526537568748.jpg

— У яго з вачамі праблема, левае вока атрафіравана ўвогуле. На правым воку яму рабілі аперацыю ў 2009 годзе, яно цяпер аслепла. У Гародні не змаглі яму дапамагчы, у 2-й гарадской бальніцы зрабілі няўдала аперацыю і сказалі, што мы, на жаль, бездапаможныя, і далі накіраванне ў Мінск. Ён цяпер знаходзіцца ў мінскім цэнтры пры 10-й бальніцы. Там вельмі добрыя дактары, яны ратуюць яму вока, — распавядаеДанута Бічэль.

Сродкі на дапамогу Алесю Чобату можна перадаваць праз Дануту Бічэль.

Алесь Чобат — аўтар кніг «Год», «Новая Галілея», «Ты не самотны…», «Крэсы» і шматлікіх гісторыка-псіхалагічных эсэ, апавяданняў, хронік і біяграфій. Ён належыць да Саюза беларускіх пісьменнікаў і Міжнароднага ПЭН-клуба. Адзін з пачынальнікаў тэарэтычнай крэсалогіі. Жыве ў Скідзелі.

Звяртацца да спадарыні Дануты Бічэль па тэлефонах: +375 (33) 622-08-11; +375 (33) 622-08-11; +375 (152) 74-55-16; +375 (152) 74-55-16

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота Courtesy Photo