Алесь Бяляцкі адказаў на віншаванні жодзінцаў (фота)
Праваабаронцы ПЦ "Вясна" у Жодзіне, Святлана Лапіцкая і Аляксей Лапіцкі, разам з іншымі жодзінскімі актывістамі, якія павіншавалі Алеся Бяляцкага з Калядамі, Раством і Новым 2014 годам, атрымалі ад яго паштоўку і ліст. Карэспандэнцыя ішла да адрасатаў каля 8 дзён.
![unnamed1.jpg unnamed1.jpg](/img/v1/news/full/unnamed1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Алесь Бяляцкі аддзячыў сяброў за віншаванні ды з свайго боку павіншаваў кожнага з іх. Паміж іншым ён узгадвае, што засталося яму ўжо менш за палову тэрміну. Таму ён з большым аптымізмам глядзіць у будучыню, бо натуральна марыць пра дзень вызвалення. Алесь жартуе, што ён ужо як той беларус у сумнавядомым анекдоце — ужо амаль прыцярпеўся. Дадзены жарт завяршаецца малюнкам маленькай выявы чалавечага тварыку з усмешкі, які альбо выпадкова, альбо спецыяльна размясціўся адразу над перагорнутым дагары друкаваным надпісам з паштоўкі — "Свабода думкі. Артыкул 18. Усеагульная дэкларацыя Правоў Чалавека".
У капэрце Алесь Бяляцкі пераслаў у Жодзіна таксама адну з паштовак салiдарнасцi, якiя яму ў вялікай колькасці прысылаюць неабыякавыя людзі з Еўропы ды ўсяго свету, як напрыклад гэту з Бельгіі (гл. фота).
![http://www.racyja.com/images/upload/2014-02/unnamed5.jpg unnamed5.jpg](http://www.racyja.com/images/upload/2014-02/unnamed5.jpg)
![http://www.racyja.com/images/upload/2014-02/unnamed.jpg unnamed.jpg](http://www.racyja.com/images/upload/2014-02/unnamed.jpg)
![http://www.racyja.com/images/upload/2014-02/unnamed2.jpg unnamed2.jpg](http://www.racyja.com/images/upload/2014-02/unnamed2.jpg)
![http://www.racyja.com/images/upload/2014-02/unnamed3.jpg unnamed3.jpg](http://www.racyja.com/images/upload/2014-02/unnamed3.jpg)
![http://www.racyja.com/images/upload/2014-02/unnamed4.jpg unnamed4.jpg](http://www.racyja.com/images/upload/2014-02/unnamed4.jpg)
Алесь Лета, Беларускае Радыё Рацыя
Фота А.Лапіцкага